Top.Mail.Ru

Цяпло вернецца ў выхадныя

11.05.2026 | 17:46

Рабочыя будні добрым надвор’ем не парадуюць, аднак у якасці «ўзнагароды» нас чакаюць спакойныя і камфортныя майскія выхадныя, паабяцалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы, прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 7–13 °С цяпла, па захадзе — плюс 5–6 °С, удзень будзе ад 10 °С цяпла па паўночным захадзе да 20 °С па ўсходзе.

У чацвер пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы, ноччу месцамі — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 2–9 °С цяпла, па ўсходзе — да плюс 11, удзень — 11–18 °С вышэй за нуль.

У пятніцу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 3—10 °С цяпла, днём будзе 15–22 °С вышэй за нуль.

У суботу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6–12 °С вышэй за нуль, днём — 15–20 °С цяпла, месцамі — да плюс 23 °С.

У нядзелю ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6–12 °С цяпла, днём будзе ад плюс 15 °С па ўсходзе да 23 °С з плюсам па захадзе.

Віктар ЛЮБІМАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю