Top.Mail.Ru
0

Якую школьную форму рыхтаваць дзецям да новага навучальнага года

11.05.2026 | 18:52

З 1 верасня мінулага навучальнага года ўступіла ў сілу абноўленая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі. І сёння ўжо на заканадаўчым узроўні замацаваны дзелавы стыль адзення для навучэнцаў усіх узроўняў, адзначыў міністр адукацыі Андрэй Іванец.


— Гэта датычыцца не толькі школ, але і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі. Усе падыходы да гэтага пытання выпрацаваны. Абсалютна ўсе разумеюць, што такое дзелавы стыль адзення (ён вызначаны нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі), кожная школа ўжо на працягу шэрагу гадоў вызначылася з элементамі школьнай формы, з эмблемай, таму ніякіх змяненняў у новым навучальным годзе тут не будзе.

Міністр дадаў, што дзелавы стыль адзення ў школе ўжо стаў неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця.

У 2022 годзе ў Беларусі пачалі прапрацоўваць пытанне ўвядзення школьнай формы. Установы адукацыі выбралі ўласны стыль, колеры і некаторыя абавязковыя элементы. У якасці адзіных школамі і гімназіямі выбраны камплекты адзення (штаны, спадніца/камізэлька, пінжак/джэмпер/штаны, жакет/сукенка, сарафан) і дадатковыя дэталі (шаўроны і эмблемы з лагатыпам установы, значкі, гальштукі).

Адзенне дзелавога стылю настройвае навучэнцаў на рабочы лад, дае магчымасць фарміраваць карпаратыўную этыку, не адцягвае ўвагі ад адукацыйнага працэсу, лічаць у Мінадукацыі.

Віктар ЛЮБІМАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю