У профільным міністэрстве нагадалі, што для фарміравання значнага капіталу пачынаць назапашванні трэба як мага раней: аптымальна — за 20–30 гадоў да выхаду на пенсію; ідэальна — з пачатку працоўнай дзейнасці.
Стаць удзельнікам праграмы 3+3 лёгка — вось кароткая інструкцыя:
• Заключыць дагавор дадатковага назапашвальнага пенсіённага страхавання — у офісе або анлайн на сайце страхоўшчыка.
• Перадаць працадаўцу копію страхавога пасведчання і заяву аб утрыманні ўкладу.