Top.Mail.Ru

Нараду аб выніках знешняга гандлю за І квартал правялі ва ўрадзе

27.05.2026 | 11:55

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын правёў рабочую нараду па пытанні аб выніках знешняга гандлю за першы квартал 2026 года і ацэнцы работы службовых асоб па выкананні заданняў па экспарце, паведамілі ў прэс-службе ўрада. 


Тэма — вельмі актуальная і крытычна важная. Склад удзельнікаў — вялікі, у ліку якіх віцэ-прэм’еры і профільныя міністры. 

— Папярэднія вынікі працы за чатыры месяцы ў нас ёсць. Яны паказваюць, што тыя станоўчыя тэндэнцыі, якія ў нас былі па выніках першага квартала, і далей замацоўваюцца. Мы павялічваем нашы тэмпы росту экспарту. Але разам з тым, за гэтымі агульнымі лічбамі нам важна бачыць дэталі, — падкрэсліў кіраўнік урада. 

Кіраўніком дзяржавы і ўрадам пастаўлены дакладныя задачы па росце экспартных паказчыкаў, уключаючы персанальную адказнасць кіраўнікоў. Прыняты комплекс праграмных дакументаў. Пры гэтым неабходна працаваць на ўсіх замежных напрамках. 

Кіраўнікам усіх узроўняў на нарадзе паказана на недапушчальнасць зніжэння патрабаванняў да вынікаў. 

Галіновым ведамствам дадзены адпаведныя даручэнні па недапушчэнні зніжэння аб’ёмаў беларускага экспарту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю