Top.Mail.Ru

У пачатку другой дэкады чэрвеня будзе дастаткова дажджліва і ветрана

Парасоны не хавайце

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў, умераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра ўначы — ад 9 да 16 °C вышэй за нуль, максімальная днём — 22 — 28 °C і толькі месцамі — 18 — 21 °C.

У чацвер воблачна, ноччу з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы. У асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў, парывісты, удзень пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы — ад 10 да 17 °С вышэй за нуль. Максімальная тэмпература днём складзе ад плюс 18 °С па захадзе да 30 °С цяпла па паўднёвым усходзе Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю