Top.Mail.Ru
0

За 75 гадоў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт падрыхтаваў больш за 65 тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў

Надзейная траекторыя

Гэта не проста вышэйшая навучальная ўстанова, а кузня кадраў для ўсёй краіны. Яе выпускнікі займаюць ключавыя пазіцыі ў дзяржаўных структурах і забяспечваюць харчовую бяспеку краіны на розных пасадах. Сярод іх — тэхнікі, урачы ветэрынарнай медыцыны, аграномы, інжынеры, тэхнолагі, бухгалтары і эканамісты. Дарэчы, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (раней — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут) скончылі тры Героі Беларусі: Аляксандр Дубко, Віталь Крамко і Васіль Равяка.

Як адзначыў старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый КАРАЕЎ, у ГДАУ рыхтуюць цудоўных спецыялістаў з добрымі ведамі:

— Высокая канкурэнцыя стымулюе да пастаяннага ўдасканалення, што, у сваю чаргу, павышае значнасць ВНУ. З дапамогай сучасных тэхналогій аграрыі эфектыўна выконваюць вялікія аб’ёмы работ, выкарыстоўваючы адносна невялікія рэсурсы. У гэтым ім актыўна дапамагаюць вучоныя і практыкі, падрыхтаваныя ў аграрных ВНУ. Дзякуючы іх намаганням наша краіна, нягледзячы на складаныя кліматычныя ўмовы, вырабляе прадукцыі ў некалькі разоў больш за свае патрэбнасці і становіцца важным пастаўшчыком прадуктаў харчавання у многія краіны свету.

Універсітэт ганарыцца сваімі студэнтамі, якія на працягу двух гадоў запар становяцца пераможцамі конкурсу «100 ідэй для Беларусі», адзначыў рэктар ГДАУ Валянцін ПЯШКО. І гэта далёка не ўсе дасягненні ВНУ.

Адзін з выпускнікоў універсітэта — першы намеснік старшыні Гродзенскага райвыканкама-начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар КЕМЕЖУК:

— Аграрная адукацыя фарміруе не толькі прафесіяналаў, але і дзяржаўных дзеячаў, выхоўвае ў чалавеку адказнасць і асобу. Гэта надзейная траекторыя, пуцёўка ў жыццё.

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю