Top.Mail.Ru

Напярэдадні Дня медыцынскага работніка Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ўзяла ўдзел у пасяджэнні Полацкага райвыканкама

21.06.2026 | 09:55
Даступнасць высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі ў рэгіёнах і нефармальны падыход да здароўя людзей

На пасяджэнні абмеркавана ключавое пытанне жыццезабеспячэння рэгіёна — арганізацыя медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна. Удзельнікі пасяджэння дэталёва прааналізавалі вынікі работы за мінулы год і бягучы перыяд 2026-га, а таксама вызначылі далейшыя задачы па развіцці і ўмацаванні сістэмы аховы здароўя на Полацкай зямлі.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што пытанні дэмаграфічнай бяспекі і стварэння камфортных умоў для жыцця грамадзян знаходзяцца на асаблівым кантролі дзяржавы. Каментуючы вынікі пасяджэння, Наталля Качанава адзначыла, што адбылася прадметная размова з глыбокай аналітыкай работы кожнай медыцынскай установы горада.

Спікер звярнула асаблівую ўвагу на выкананне рашэнняў кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку ў ахове здароўя і падкрэсліла, што мясцовым органам улады пастаўлена дакладная задача па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, будаўніцтве новых устаноў, рэканструкцыі і мадэрнізацыі існуючых. Галоўным практычным крокам для Полацкага рэгіёна сёлета застаецца завяршэнне будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю будынка новай Цэнтральнай гарадской паліклінікі ў мікрараёне Аэрапорт.

Асаблівая ўвага была звернута на даступнасць высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі ў рэгіёнах і нефармальны падыход да здароўя людзей. Дзякуючы мадэрнізацыі і новаму абсталяванню ў Полацкім раёне актыўна развіваюцца сучасныя метады лячэння: час чакання эндапратэзавання скараціўся да 2,5 месяца, а доля малаінвазіўных хірургічных умяшанняў ужо дасягнула 30 % ад агульнай колькасці аперацый.

Яшчэ адзін ключавы аспект — правядзенне дыспансерызацыі насельніцтва. Наталля Качанава нацэліла медыкаў на тое, што агляды павінны быць максімальна інфарматыўнымі, глыбокімі і карыснымі для пацыентаў, а не абмяжоўвацца фармальным прызначэннем стандартных лабараторных даследаванняў.

Старшыня Савета Рэспублікі спынілася на прызванні і асабістых якасцях тых, хто прыходзіць працаваць у бальніцы іпаліклінікі: «У ахове здароўя павінны быць спецыялісты, якія па сваім складзе могуць працаваць з людзьмі. Гэта хвалюе кожнага чалавека ва ўсім свеце».

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю