Міністр інфармацыі Дзмітрый Жук адзначыў, што ўжо не ўпершыню ўдзельнічае ў фестывалі, а ў якасці журналіста прыехаў сюды ў 2000 годзе. Сёлета падзеі «Славянскага базару» ўжо па традыцыі будуць асвятляць не толькі карэспандэнты вядучых рэспубліканскіх, замежных і рэгіянальных СМІ, але і прадстаўнікі блогасферы. «Расце кагорта блогераў, — адзначыў кіраўнік Мінінфарма. — У іх вялікая аўдыторыя, яны робяць гэта ад душы. Самаму малодшаму — 8 гадоў, паспрабуйце ўгнацца. Гэта выдатна, што фестываль выклікае цікавасць ва ўсіх».
Дзмітрый Жук падкрэсліў, што перад журналістамі на віцебскім форуме мастацтваў стаіць важная задача: «Гэта наша адказнасць за „рэха“ ад гэтага цудоўнага свята. Калі аб нейкай падзеі не расказалі журналісты, у грамадскім жыцці яго няма. Адпаведна, успамінаў аб ім не застанецца. Гэта вялікая адказнасць у нашай прафесіі. Выконвайце сваю работу сумленна, захоплена, каб нашым гледачам, слухачам і чытачам было вельмі цікава даведвацца аб фестывалі».

У рамках прэс-канферэнцыі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі прадстаўнікам СМІ за лепшае асвятленне фестывалю.
Лізавета КРУПЯНЬКОВА