Па выніках выпрацавана рашэнне аб фарміраванні мабільных рабочых груп для вывучэння і выяўлення ў рэгіёнах магчымых фактараў, якія абмяжоўваюць і запавольваюць ход уборачнай кампаніі ў 2026 годзе. Задача мабільных груп — не праверачныя дзеянні, а прыняцце аператыўных рашэнняў і мабілізацыя намаганняў для забеспячэння стабільна высокіх тэмпаў уборкі ўраджаю.
У зоне асаблівай увагі мабільных груп будуць пытанні няспраўнасці і аператыўнага рамонту тэхнікі, наяўнасці неабходнай колькасці механізатараў з улікам аб’ёму работ, бесперабойнага забеспячэння палівам, захавання працоўнай і вытворчай дысцыпліны, а таксама забеспячэння аператыўнага эфектыўнага міжгаліновага ўзаемадзеяння як на рэгіянальным, так і на рэспубліканскім узроўні.
На працягу двух дзён будуць вырашаны пытанні арганізацыйнага забеспячэння гэтых мабільных груп, якія да канца бягучага тыдня пачнуць выкананне пастаўленай урадам задачы.