Top.Mail.Ru

Як спрацавала Магілёўская вобласць у першым паўгоддзі

28.07.2026 | 12:29

Лідзіруючыя пазіцыі ў будаўніцтве


Апошнія чатыры месяцы ў Магілёўскай вобласці назіраецца невялікая, але стабільная прыбаўка валавога рэгіянальнага прадукту. Аб гэтым расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой на нарадзе, якая прайшла на базе ААТ «Белшына».

Як адзначыў Дзмітрый Крутой, тэмп росту прамысловай вытворчасці ў вобласці склаў 95,5%. «Карціна тут неадназначная і даволі неаднастайная. У выбарцы знаходзіцца каля 200 прадпрыемстваў з рознай удзельнай вагой і ўплывам. Але ключавыя прадпрыемствы рэспубліканскай формы ўласнасці займаюць у прамысловым блоку Магілёўскай вобласці 45–47 %, а тэмп росту яны даюць на сённяшні дзень усяго 90 %. Таму асноўны ўпор на сённяшнім пасяджэнні мы зрабілі менавіта на іх», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ужо некалькі разоў, у тым ліку пры разборы сітуацыі ў ААТ «Белшына», Прэзідэнт адзначаў, што абмяркоўваў з Прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным сітуацыю на рынку аўтамабільных шын (як легкавых, так і грузавых). «Цяпер у Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе будзе прымацца шэраг наднацыянальных рашэнняў, каб стрымаць дэмпінгавую экспансію, якая абрушвае рынак і сур’ёзна ўплывае як на беларускія, так і расійскія шынныя кампаніі», — дадаў ён.

Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў: калі ў прадпрыемстваў будуць добрыя, доўгатэрміновыя і эфектыўныя экспартныя кантракты, у Беларусі ёсць фінансавыя магчымасці іх пракрэдытаваць і прафінансаваць па экспартных схемах. Ключавы момант тут — вяртанне знешняй дэбіторскай запазычанасці, звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Што датычыцца інвестыцыйных праектаў, якімі займаецца Магілёўская вобласць, яны ідуць поўнасцю ў графіку. Пры гэтым астатнія галіны эканомікі Магілёўскай вобласці працуюць устойліва, у станоўчай зоне. Нідзе няма крытычнага прасядання, адзначыў Дзмітрый Крутой. Будаўнічы комплекс, напрыклад, паказвае выдатныя вынікі, тэмпы інвестыцый у рэгіёне склалі 113 %, што выводзіць на лідзіруючыя пазіцыі ў краіне.

Паводле БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю