Top.Mail.Ru

Апошні месяц лета зноў дэманструе свой капрызны характар

17.08.2026 | 17:53
Жнівеньскія «арэлі»

І сапраўды — жнівеньскае надвор’е кідае нас то ў жар, то ў холад.

Гэты тыдзень — нагляднае таму пацвярджэнне: перабудова атмасферных працэсаў адбываецца пад акампанемент не толькі дажджоў, але і навальніц, моцнага парывістага ветру. Чаго чакаць у бліжэйшыя дні, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы месцамі па поўначы чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы пераважна па ўсходняй палове, днём па паўночным усходзе прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 7–14 °C цяпла, днём — плюс 17–24 °C.

У чацвер ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 9–15 °C вышэй за нуль, днём — плюс 18–26 °C.

У пятніцу ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, днём пры навальніцах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8–14 °C цяпла, па поўдні месцамі — да плюс 16 °C. Днём будзе 21–27 °C вышэй за нуль.

Віктар ЛЮБІМАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю