Top.Mail.Ru
0

Рэзервы ў золатавалютным вымярэнні ўражваюць

07.09.2026 | 08:52
Узровень золатавалютных рэзерваў Беларусі пакрывае больш за 3,2 месяца імпарту тавараў і паслуг. Аб гэтым гаворыцца ў макраэканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

У Беларусі золатавалютныя рэзервы выраслі больш як на 1 млрд долараў за жнівень 2026 года і дасягнулі 15,24 млрд долараў на пачатак верасня.

«Асноўным фактарам росту стала павелічэнне кошту золата ў структуры рэзерваў на 0,93 млрд долараў з прычыны павышэння сусветных цэн (плюс 13,3 % за месяц). Прадоўжыўся рост рэзервовых актываў у замежнай валюце (плюс 0,11 млрд долараў)», — адзначылі ў ЕАБР.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю