Top.Mail.Ru
0

У сельгасработах задзейнічана вялікая колькасць айчыннай тэхнікі, і яе лінейка актыўна пашыраецца

07.09.2026 | 10:56

Выпрабаваны на палях Брэсцкай вобласці айчынны прэс-падборшчык запусцяць у серыйную вытворчасць, паведаміў журналістам міністр прамысловасці Андрэй КУЗНЯЦОЎ.


«У Брэсцкай вобласці мы праводзілі выпрабаванні камбінаванага прэс-падборшчыка, які зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. У наступным годзе ён становіцца на серыйную вытворчасць», — адзначыў міністр прамысловасці, дадаўшы, што на палях паўднёва-заходняга рэгіёна таксама праходзіць выпрабаванні новы магутны трактар.

Паводле слоў Андрэя Кузняцова, у сельгасработах у цэлым задзейнічана вялікая колькасць айчыннай тэхнікі, вырабленай прадпрыемствамі сістэмы Мінпрама, якая добра сябе зарэкамендавала. Беларуская тэхніка таксама пастаўляецца на экспарт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю