Top.Mail.Ru
0

Акцыя «Беларусь адзіная» пабывала ў Нясвіжы і Капылі

11.09.2026 | 17:46
Маладыя – маладым: размова аб важным

Грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная», прымеркаваная да Дня народнага адзінства, працягваецца. Учора яе прымалі на захадзе Міншчыны — у Нясвіжы і Капылі.

Асаблівасць асветніцкай акцыі сёлета ў тым, што з маладой аўдыторыяй вядуць дыялог менавіта маладыя спікеры. У Нясвіжскім дзяржаўным каледжы і ў Капыльскім дзяржаўным каледжы з навучэнцамі размаўлялі фактычна іх равеснікі — лідар рэспубліканскага штаба маладзёжнага руху «Іскра» пры Беларускай партыі «Белая Русь» Яраслаў ДАВЫДЗЕНКА і кіраўнік маладзёжнага крыла БСЖ Дзяржстандарта Марына ЯШАНКОВА.

Тэма гутаркі блізкая любому беларусу — Дзень народнага адзінства. Карані свята, якое традыцыйна адзначаем 17 верасня, ідуць з далёкага мінулага. Успомніць аб ім і прапанавалі спікеры. На ўсіх падобных сустрэчах маладым людзям сёлета раздаюць яблыкі — цэлыя і падзеленыя напалову, і просяць сказаць, як гэты вобраз звязаны з мінулым Беларусі. І ў Нясвіжы, і ў Капылі шмат хто адразу здагадаўся: наша Радзіма таксама калісьці была падзелена і толькі праз доўгіх 18 гадоў народ уз’яднаўся.

Афіцыйны статус дзяржаўнага свята даце 17 верасня прысвоілі пяць гадоў таму, нагадала Марына Яшанкова, яе гістарычнае значэнне вялікае, і справядліва, што беларусы ад малога да вялікага шануюць момант уз’яднання народа.

«Беларусы, змушаныя жыць па правілах польскіх паноў, вярнулі сабе права на нацыянальную ідэнтычнасць. Гэтая падзея наўпрост звязаная з дарагім кожнаму беларусу Днём народнага адзінства», — патлумачыў маладым людзям значнасць свята Яраслаў Давыдзенка.

Трэцякурснік Капыльскага дзяржаўнага каледжа Арсеній НЕСЦЯРУК сутнасць нашага адзінства тлумачыць так: «Беларускі народ заўсёды выбіраў уласны шлях — стваральнай, сумленнай працы, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця, не прэтэндуючы на чужое. Аб гэтым не раз гаварыў Прэзідэнт. Задача моладзі — захаваць гэта і прымножыць».

«Любім і цэнім нашу краіну і ўдзячны папярэднім пакаленням, якія заклалі аснову ўсяму, што маем зараз, — падзяліліся з sb.by першакурснікі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа Варвара БАЛАШКА і Антон БОГДАН. — Беларусь — гэта дзяржава, дзе нам хочацца жыць, ствараць сем’і, развівацца прафесійна. Гэта Радзіма, якая павінна квітнець і станавіцца лепшай. А мы са свайго боку зробім для гэтага ўсё магчымае».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю