Top.Mail.Ru
0

Арына Сабаленка стала «зоркай» футбольнага матча ў Мілане

21.09.2026 | 10:06

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (2-е месца ў рэйтынгу WTA) стала ганаровым госцем дамашняга матча «Мілана» ў чэмпіянаце Італіі.


Вядомую спартсменку запрасілі наведаць гульню серыі А «Мілан» — «Лечэ» на стадыёне «Сан Сіра». Арыне таксама ўручылі клубную футболку з яе імем пад першым нумарам.

Нагадаем, апошнім турнірам для Арыны Сабаленка быў US Open. У фінале беларуска прайграла казахскай тэнісістцы Алене Рыбакінай і ўпершыню пасля 99 тыдняў знаходжання на першым радку сусветнага рэйтынга страціла адну пазіцыю. Рыбакіна, у сваю чаргу, упершыню стала першай ракеткай свету.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю