Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2026» у Карэлічах

26.09.2026 | 12:05

Паважаныя хлебаробы Гродзенскай вобласці!

Сардэчна віншую вас з доўгачаканым і па-сапраўднаму народным святам.

Штогадовыя «Дажынкі» — наша падзяка тым, хто працуе на хлебнай ніве ад світання да змяркання. 

Вяскоўцы Гродзеншчыны вядомыя як руплівыя гаспадары, якія не баяцца цяжкасцяў. Нават пасля жнівеньскага ўрагану, які загубіў цэлыя палі, вы не апусцілі рукі, а згуртаваліся і выстаялі.

Дзякуй шматтысячнай камандзе прафесіяналаў за годны вынік. Ваш агульны ўклад у харчовую бяспеку краіны ўражвае: каля паўтара мільёна тон збожжавых і зернебабовых культур пры самай высокай у Беларусі ўраджайнасці — амаль 50 цэнтнераў з гектара. Паказчыкі па вытворчасці азімага рапсу таксама адны з найлепшых у краіне.

Сёння Карэлічы — сталіца абласнога фестывалю-кірмашу — сустракаюць гасцей у новым абліччы: адрамантаваныя дарогі і жылы фонд, пабудаваныя спартыўныя і сацыяльныя аб’екты, узведзены сучасны дом для маладых спецыялістаў-аграрыяў. Гэта не проста падарунак райцэнтру да 630-годдзя, а яшчэ адна інвестыцыя ў будучыню людзей, якія кормяць краіну.

Перакананы, і ў далейшым хлебаробы Прынёманскага краю будуць выконваць усе задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым сектарам рэгіёна.

Жадаю вам здароўя, шчасця, дастатку. Няхай над вашымі гасціннымі дамамі і ўраджайнымі палямі заўсёды будзе чыстае мірнае неба.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 
Аляксандр Лукашэнка

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю