І калі пятніца яшчэ выдасца цёплай (ноччу — 6–13 °C вышэй за нуль, а днём — 10–17 °C цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 20 °C), то ў выхадныя прыкметна пахаладае.
У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 1–7 °C вышэй за нуль, месцамі магчымы замаразкі да мінус 2 °C. Днём будзе 8–15 °C цяпла.
У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 1–8 °C вышэй за нуль, месцамі па паўднёвым усходзе — да мінус 2 °C. Днём будзе 8–14 °C цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 16 °C.
Віктар ЛЮБІМАЎ