Top.Mail.Ru
0

Дар’я Канцавая заваявала залаты медаль на «Кубку Азіі» па дзюдо ў Казахстане

19.10.2026 | 17:23

На міжнародных спаборніцтвах у Актау залаты медаль заваявала наша Дар’я Канцавая.


У вагавой катэгорыі да 78 кг беларуска ўпэўнена дайшла да фіналу, дзе атрымала перамогу над Шынар Ібраевай з Узбекістана. У ходзе турніру Дар’я таксама аказалася мацнейшай за саперніц з Казахстана і Узбекістана.

Усяго на этапе «Кубка Азіі» выступілі 180 дзюдаістаў з 7 краін, Беларусь прадставілі шэсць атлетаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю