На шляху да фіналу наш спартсмен адолеў сапернікаў з Германіі, Украіны і Егіпта, а ў паўфінале аказаўся мацнейшым за датчаніна Лукаса Холберга.
У вырашальным паядынку Кудзінаў сустрэўся з Аляксандрам Дэвісам з Люксембурга і заваяваў залаты медаль чэмпіянату свету U21.