У выніку ЮНЕСКА зацвердзіла і ўнесла ў каляндар Сусветны дзень навукі за мір і развіццё. Афіцыйна ён быў абвешчаны ў 2001 годзе, а адзначаць яго пачалі з 2002-га — штогод 10 лістапада.
Гэты дзень падкрэслівае важную ролю навукі ў грамадстве і неабходнасць прыцягнення шырокай грамадскасці да абмеркавання ўзнікаючых навуковых пытанняў. Таксама ён акцэнтуе ўвагу на важнасці і актуальнасці навукі ў нашым паўсядзённым жыцці.
Сёлетняя тэма Сусветнага дня навукі за мір і развіццё — «Пошук кропак судакранання праз навуковую дыпламатыю».
Дарэчы
Давер, трансфармацыя і будучыня
Нагадаем, Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2024 — 2033 гады Міжнародным дзесяцігоддзем навук у інтарэсах устойлівага развіцця, падкрэсліўшы важную ролю навукі ў вырашэнні найбольш актуальных праблем свету. Гэта ініцыятыва прызнае, што для дасягнення мэт Парадку дня на перыяд да 2030 года і ў наступны перыяд спатрэбіцца не толькі прагрэс у галіне ведаў і інавацый, але і ўмацаванне партнёрства паміж навукай, палітыкай і грамадствам.
Віктар ЛЮБІМАЎ
0
10 лістапада — Сусветны дзень навукі за мір і развіццё
09.11.2026 | 13:38
Перадгісторыя з’яўлення ў календары гэтай даты сыходзіць у 1999 год, калі ў венгерскай сталіцы, горадзе Будапешце, праходзіла чарговая Сусветная навуковая канферэнцыя пад патранажам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА). Яе дэлегаты, сярод якіх было нямала вядомых навукоўцаў, праваабаронцаў, эколагаў і палітыкаў, выказалі прапанову заснаваць такі дзень. Ініцыятары абгрунтавалі, што гэта прывядзе да больш якаснага ўзаемадзеяння грамадскасці і навукі ў вырашэнні першарадных праблем планетарнага маштабу.