Па словах спецыяліста, ледзяное покрыва на водных аб’ектах нашай краіны часцей за ўсё ўсталёўваецца ў першай-другой дэкадзе снежня ў басейнах Заходняй Дзвіны, Дняпра, Нёмана. У басейнах Заходняга Буга, Прыпяці — у трэцяй дэкадзе снежня.
— Змена клімату, якая назіралася з 1989 года, паўплывала на класічную карціну ўтварэння ледаставу. На прыкладзе апошніх гадоў гэтыя змены прасочваюцца асабліва выразна.
Даты ўтварэння ўстойлівага ледаставу з першай і другой дэкады снежня зрушыліся на трэцюю дэкаду снежня — першую дэкаду студзеня. У асобныя гады ўстойлівы ледастаў утвараецца толькі ў трэцяй дэкадзе студзеня — першай дэкадзе лютага. На асобных водных аб’ектах устойлівы ледастаў увогуле не ўтвараецца, — канстатавала начальнік аддзела.
Алена Зубчонак расказала, якія гідралагічныя назіранні вядуцца ў зімовы перыяд:
— Назіранні за ўзроўнем вады, як і вымярэнні яе тэмпературы, праводзяцца штодня ў 8.00 і 20.00. Пры ўстойлівым ледаставе вымярэнні тэмпературы вады праз 3-5 сутак спыняюць. А назіранні за лядовымі з’явамі пачынаюцца з першага дня з’яўлення лёду ў раёне ўчастка назіранняў і працягваюцца да ачышчэння паверхні воднага аб’екта ад ільду. Выконваюцца такія назіранні таксама штодня два разы на суткі. Вымярэнні таўшчыні лёду пачынаюцца з моманту, калі выхад на лёд становіцца бяспечным.
0
На водных аб’ектах краіны назіраецца ўстойлівая восеньская межань
19.11.2026 | 10:29
Воднасць рэк у асноўным блізкая да нормы. Тэмпература вады крыху вышэй за звычайную для гэтага часу года, што абумовіць больш позні пачатак лёдаўтваральных працэсаў, адзначыла начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў службы гідралогіі і аграметэаралогіі Белгідрамета Алена ЗУБЧОНАК.