Матэрыялы выпуску №113 (30501) от 13.06.2025
Матэрыялы выпуску №113 (30501) от 13.06.2025
З 1 ліпеня ў Беларусі адкрыецца паляўнічы сезон на бурых мядзведзяў
Паляванне на мядзведзяў было забаронена ў Беларусі ў 1930-я гады. У 1981 годзе звер быў занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яна аднаўляецца адзін раз на 10 гадоў. 31 сакавіка 2025-га ўступіў у сілу адноўлены спіс рэдкіх і знікаючых відаў дзікіх жывёлін і дзікарослых раслін, зацверджаны Міністэрствам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя. Спіс скарэктаваны з улікам бягучай сітуацыі.
Новыя правілы прыёму ў першы клас: беларускія школы робяць працэс больш зразумелым і справядлівым у 2025 годзе
12 чэрвеня пачаўся прыём дакументаў у першыя класы беларускіх школ і гімназій. Чакаецца, што сёлета ўстановы адукацыі прымуць 90 тысяч першакласнікаў. Працэс будзе адбывацца згодна з новымі хутчэй не правіламі, а мерамі, якія дапамогуць дзецям і іх бацькам зрабіць першы крок у краіну ведаў максімальна зручным і справядлівым. Яны таксама дазволяць атрымліваць актуальную інфармацыю па прыёме ва ўстанову адукацыі не выходзячы з дому — усё размешчана на сайтах школ і гімназій.
Аляксандр Лукашэнка: Сёння няма тых пытанняў, што не мелі б палітычны характар
Жорсткія патрабаванні, крытычныя заўвагі і падыходы, якія павінны выконвацца пры вырашэнні найважнейшых дзяржаўных пытанняў, былі агучаныя на сустрэчы з палітычным штабам краіны. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, на якой актуалізаваў задачы і расставіў акцэнты.
Надвор'е: у нядзелю ўжо да 26°С
У пятніцу ўмовы надвор’я ў Беларусі прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога перамесціцца з Бранскай на Разанскую вобласць Расіі. Чакаецца воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У дзённы час у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 6—13°С, днём — 15—22°С.
Што змяняецца ў рыэлтарскай дзейнасці?
Сёлета ў Беларусі прыняты Закон «Аб рыэлтарскай дзейнасці». Ён накіраваны на далейшае развіццё адпаведнай сферы, вырашэнне пэўных праблем. Удасканальванне галіны спецыялісты звязваюць са стварэннем Палаты рыэлтараў, якая аб’яднае ўсіх спецыялістаў гэтай сферы. Дарэчы, закон прадугледжвае і скасаванне інстытута агентаў па нерухомасці — аказваць паслугі змогуць толькі рыэлтары. Акрамя таго, дакумент выключае перадаплату за аказанне рыэлтарамі паслуг па найме жылля. Па меркаванні Міністэрства юстыцыі, рэалізацыя норм закона дапаможа павысіць якасць аказання рыэлтарскіх паслуг, прэстыж прафесіі рыэлтара і давер насельніцтва да рыэлтарскіх арганізацый. Расказваем, што зменіцца ў сферы, хто зможа стаць рыэлтарам і калі пачнуць дзейнічаць нормы закона.
Што чакае беларускіх школ і вучняў у новым навучальным годзе?
Колькі школ адчыняць свае дзверы для вучняў у новым навучальным годзе, як шмат сярод іх першакласнікаў, а таксама якія новаўвядзенні прадугледжаны сёлета ва ўстановах адукацыі?
Якія перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Лівана?
Ад паставак прадуктаў харчавання, ветпрэпаратаў і сельгастэхнікі да пытанняў навучання кадраў і стварэння сумесных прадпрыемстваў — беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з намеснікам Прэм’ер-міністра Віктарам Каранкевічам на гэтым тыдні правяла серыю сустрэч у Ліване.
Сергяенка: Здароўе нацыі — самы важны набытак грамадства і дзяржавы
У сценах вядучай кузні медыцынскіх кадраў краіны адбылася сустрэча з прафесарска-выкладчыцкім складам вышэйшай навучальнай установы, прымеркаваная да Дня медыцынскіх работнікаў. Найперш парламентарыі на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам азнаёміліся з выстаўкай навукова-адукацыйных дасягненняў БДМУ, дзейнасцю сімуляцыйнай стаматалагічнай клінікі, навучальнымі аперацыйнай і педыятрычным аддзяленнем, дзе будучыя ўрачы асвойваюць практычныя навыкі аказання медыцынскай дапамогі. Увазе дэпутатаў быў прадстаўлены і вучэбна-трэніровачны цэнтр тактычнай медыцыны, на базе якога ваеннаслужачыя з усёй краіны адпрацоўваюць дзеянні пры аказанні меддапамогі ў баявых умовах.