Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №213 (30601) от 04.11.2025

Сонца ўсё менш, затое да 15 °С з плюсам

Сонца ўсё менш, затое да 15 °С з плюсам

Аўтар: Сяргей Куркач
03.11.2025
Гэты тыдзень абяцае быць дастаткова цёплым. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца да 5 градусаў з плюсам вышэй за кліматычную норму, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Прэм’ера рубрыкі: Услед за Першым. Беларуская РАПСодыя

Прэм’ера рубрыкі: Услед за Першым. Беларуская РАПСодыя

Аўтар: Вераніка Канюта
03.11.2025

Больш як 30 гадоў мы жывём у незалежнай суверэннай краіне, якая займае пачэснае месца на міжнароднай арэне. За гэты непрацяглы па гістарычных мерках перыяд Беларусь дасягнула значных поспехаў, прычым у розных сферах. Наш вопыт эканамічнай і іншай дзейнасці пераймаюць за мяжой, а прадукцыя з пазнакай «зроблена ў Беларусі» ўжо даўно стала прыкметай высокай якасці і добрага густу.


Не вам казаць: чым болей гадоў, тым меней аднакласнікаў ды сяброў з дзяцінства

Не вам казаць: чым болей гадоў, тым меней аднакласнікаў ды сяброў з дзяцінства

03.11.2025

Адзін з іх аб’явіўся, на шчасце. Мы разгаварыліся, і паплылі ўспаміны: добрым словам згадалі многіх сваіх равеснікаў, землякоў, любімых настаўнікаў. І — гэта нязменна — старшыню калгаса. Ён быў паважаным кіраўніком, а ўжо чалавекам...


Зборная Беларусі па гандболе выйграла міжнародны турнір

Зборная Беларусі па гандболе выйграла міжнародны турнір

Аўтар: Валерыя Сцяцко
03.11.2025

На сталічнай «Чыжоўка-Арэне» прайшоў міжнародны таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі, Ірака і Расіі. Перамогу за сабой пакінулі гаспадары — у вырашальным матчы зборная Беларусі перамагла зборную Расіі з вынікам 34:28.


Прэзідэнт зацвердзіў мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2026 год

Прэзідэнт зацвердзіў мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2026 год

03.11.2025

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 386, якім зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2026 год. Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі. Пералік паказчыкаў адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюцца да работы Нацыянальнага банка і банкаўскай сістэмы ў цэлым, — садзейнічанне эканамічнаму росту разам з падтрыманнем цэнавай і фінансавай стабільнасці.


Урад вызначыў тэрміны правядзення навагодніх дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Урад вызначыў тэрміны правядзення навагодніх дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

03.11.2025

Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Турчын: прагнозныя параметры развіцця краіны на 2026 год звышнапружаныя

Турчын: прагнозныя параметры развіцця краіны на 2026 год звышнапружаныя

03.11.2025

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын лічыць задачу па выкананні найважнейшых прагнозных параметраў развіцця краіны на 2026 год звышнапружанай. Пра гэта ён заявіў журналістам, каментуючы зацверджаныя Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 3 лістапада дакументы, перадае БелТА.


 ХХХІ «Лістапад»: сталасць, падкрэсленая маштабам

ХХХІ «Лістапад»: сталасць, падкрэсленая маштабам

Аўтар: Ларыса Цімошык
03.11.2025

Каля Палаца Рэспублікі пачалі збірацца людзі задоўга да адкрыцця — самыя нецярплівыя, тыя, хто ведае, што трэба заняць зручнае месца на другім паверсе, дзе арганізоўваюць «чырвоны дыванок», па якім праходзяць кінаартысты і госці фестывалю, перш чым зоймуць месцы ў зале. Сярод беларускай публікі, якая сочыць за «Лістападам», ужо склалася кола тых, хто вельмі любіць вось такія мерапрыемствы з удзелам значных і пазнавальных асоб (іх запрашэнне сведчыць не толькі пра ўзровень, але і пра пэўную скіраванасць), а таксама прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны: Мінскі міжнародны кінафестываль — гэта маштабны праект, вялікую ўвагу якому ўдзяляюць на дзяржаўным узроўні. Так было заўсёды, але цяпер дзяржаўны кірунак і размах падкрэслены надзвычай вялікай праграмай. Яшчэ крыху — і гэта можа будзе лічыць культурнымі кінагульнямі, накшталт Алімпійскіх.


Агульныя безумоўныя прыярытэты — дабрабыт грамадзян і ўстойлівая эканоміка

Агульныя безумоўныя прыярытэты — дабрабыт грамадзян і ўстойлівая эканоміка

03.11.2025
Днямі ў Гомелі прайшло сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі. Пра што ішла гаворка — у нашым матэрыяле.
Адкрываючы пасяджэнне, міністр эканомікі Юрый Чабатар зрабіў акцэнт на неабходнасці пошуку новых пунктаў росту паміж нашымі краінамі, рэалізацыі дамоўленасцяў па большасці сфер супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу ўдзялілі ўзгадненню макраэканамічнага прагнозу развіцця Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Прыкмета нафтагорада — блакітныя электробусы

Прыкмета нафтагорада — блакітныя электробусы

Аўтар: Святлана Якаўлева
03.11.2025
Наваполацк стаў адным з трох гарадоў Беларусі, дзе рэалізаваны пілотны праект па выкарыстанні электрычнага грамадскага транспарту

Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год

Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год

03.11.2025

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 385, якім зацверджаны найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2026 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Галоўная мэта — забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і павышэнне дабрабыту насельніцтва.


Крычаўскае прадпрыемства працуе па найноўшых тэхналогіях

Крычаўскае прадпрыемства працуе па найноўшых тэхналогіях

Аўтар: Нэлi Зігуля
03.11.2025

Сёлета Крычаўскае СТАА «ЦСП БЗС» было адзначана дыпломамі рэспубліканскага конкурсу за найлепшыя дасягненні ў будаўнічай галіне «Будаўнічы алімп — 2025» у намінацыях «Найлепшы кіраўнік будаўнічай галіны. Вытворца будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый» і «Найлепшая арганізацыя будаўнічай галіны. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый».


У сталічным мікрараёне «Лошыца-9» адкрылася новая дзіцячая паліклініка

У сталічным мікрараёне «Лошыца-9» адкрылася новая дзіцячая паліклініка

03.11.2025

18-я гарадская дзіцячая паліклініка разлічана на 480 наведванняў за змену, яна будзе абслугоўваць больш за 15 тысяч дзяцей і падлеткаў. У паліклініцы прадугледжаны два педыятрычныя аддзяленні, стаматалагічнае аддзяленне, траўматолага-хірургічныя кабінеты, кабінеты вузкіх спецыялістаў (афтальмолага, отарыналарынголага, кардыярэўматолага, дзіцячага неўролага), клініка-дыягнастычная лабараторыя, аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі з басейнам і іншыя.


Фуры едуць у абход закрытых пунктаў пропуску, чэргі на граніцы растуць

Фуры едуць у абход закрытых пунктаў пропуску, чэргі на граніцы растуць

03.11.2025
Нагадаем, Літва з надуманых прычын прыняла пастанову цалкам закрыць наземную мяжу з нашай краінай роўна на месяц, да 30 лістапада 2025 года. У якасці падставы названыя асцярогі, звязаныя з запускам метэазондаў з тэрыторыі Беларусі з кантрабанднымі цыгарэтамі. І цяпер, каб даставіць тавар адрасату ў Еўрасаюз, вадзіцелі фур выбіраюць пакуль адкрытыя польскія і латвійскія пункты пропуску. Гэты паток, натуральна, адбіўся і на чэргах на граніцы.
Як сёння лечаць псарыяз?

Як сёння лечаць псарыяз?

Аўтар: Алена Кравец
03.11.2025

Ад псарыязу пакутуе ад 1 да 9 % насельніцтва планеты ў залежнасці ад клімату і геаграфіі рэгіёна. Прычым да захворвання схільныя людзі любога ўзросту і полу. У сярэднявеччы псарыяз часта блыталі з праказай, называючы «ружай д’ябла», а хворых спальвалі на вогнішчы. Чым сёння небяспечны гэты дэрматоз? Якія найноўшыя метады лячэння існуюць? Пра гэта расказала галоўны пазаштатны спецыяліст па дэрматавенералогіі Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры дэрматавенералогіі і касметалогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДМУ Ганна МУЗЫЧЭНКА.


Што абмяркоўвалася падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў

Што абмяркоўвалася падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў

Аўтар: Вераніка Канюта
03.11.2025

Сярод пытанняў, вынесеных на разгляд Савета, — работа над законапраектам «Аб змяненні законаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці» і ход рэалізацыі рэкамендацый па выніках парламенцкіх слуханняў на тэму «Развіццё лічбавага права ў Рэспубліцы Беларусь». Таксама размова ішла аб правядзенні ў найбліжэйшы час шасці выязных пасяджэнняў пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў. Пастаўлена задача будаваць іх работу такім чынам, каб кожнае мерапрыемства мела канкрэтны практычны вынік.


Спонсары некаторых украінскіх баявых брыгад ператвараюць іх у палітычныя сілы

Спонсары некаторых украінскіх баявых брыгад ператвараюць іх у палітычныя сілы

03.11.2025

Ва Украіне бізнес усё больш зрошчваецца з войскам. Прычым не з узброенымі сіламі ў цэлым, а фрагментарна — пэўнымі злучэннямі. Гэтую тэндэнцыю заўважылі не крытыкі знешнія ці ўнутраныя ўкраінскай палітыкі, а часопіс The Economіst.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю