Матэрыялы выпуску №225 (30613) от 21.11.2025
Матэрыялы выпуску №225 (30613) от 21.11.2025
Новыя трактары BELARUS 1523.3 перададзены сямі каледжам Мінскай вобласці
Тэхніка адправілася ў Бярэзінскі аграрна-тэхнічны каледж, Клецкі сельскагаспадарчы каледж, а таксама Дзяржынскі, Капыльскі, Любанскі, Смалявіцкі і Уздзенскі дзяржаўныя каледжы, паведамілі на прадпрыемстве.
За 10 месяцаў года ў Беларусі пабудавалі больш чым 30 тысяч кватэр
Арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ў студзені — кастрычніку 2025 года пабудавалі 33,7 тысячы новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3218,1 тысячы квадратных метраў жылля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
МАЗ вырабіць для Краснаярска яшчэ 55 аўтобусаў МАЗ 203, якія працуюць на экалагічным газаматорным паліве
Як паведамілі на прадпрыемстве, пастаўка тэхнікі ў краёвы цэнтр будзе завершана да 1 красавіка 2026 года.
У Палацы Рэспублікі падвялі вынікі першага «РадыёТрыумфу»
Беларускае радыё працягвае маштабна святкаваць свой векавы юбілей. Кульмінацыяй святочнага марафону стаў вечар 19 лістапада, калі ў Палацы Рэспублікі запаліліся агні цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў І Нацыянальнага конкурсу «РадыёТрыумф».
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава адзначае сваё 115-годдзе
Да святкавання такой саліднай даты ўстанова адукацыі падышла ў якасці аднаго з лідараў Міжнароднага рэйтынгу «Тры місіі ўніверсітэта».
У Мінэканомікі расказалі пра вынікі 10 месяцаў 2025-га
Устойлівая работа эканомікі забяспечвае высокую дынаміку інвестыцый і рэальных даходаў насельніцтва, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
У Мінскім гарвыканкаме абмеркавалі рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сталіцы
Моладзь — наша будучыня. Пра гэта неаднаразова гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючы ўвагу на неабходнасць збалансаванага падыходу да яе падтрымкі. Кіраўнік дзяржавы заклікаў карыстацца якаснымі сістэмнымі падыходамі у рабоце з моладдзю, бо яна сёння ўяўляе сабой велізарны патэнцыял нашай краіны, яе працоўны, інтэлектуальны і творчы рэсурс. Рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сталіцы абмеркавалі 20 лістапада ў Мінскім гарвыканкаме.
Пабывалі на вытворчасці экалагічна чыстага транспарту
Калі казаць пра якасць жыцця, нельга не згадаць электратранспарт. Найперш гэта чыстае паветра. А яшчэ — камфорт для вадзіцеляў і пасажыраў, калі размова пра грамадскі транспарт. Нездарма Прэзідэнт на нядаўняй нарадзе па развіцці атамнай энергетыкі закрануў гэту тэму, даручыўшы прапрацаваць маршруты электробусаў замест цесных душных маршрутак у гарады-спадарожнікі Мінска.
«Азімыя» кветкі
Амаль кожны дачнік заўважаў, што вясной на клумбах раптам з’яўляюцца незапланаваныя ўсходы кветак, якія радавалі нас мінулым летам (календула, аксаміткі, настурка і іншыя). Гэта падказка прыроды, што кветкі — не толькі шматгадовыя, але і аднагадовыя — і, дарэчы, многія агародныя культуры мэтазгодна сеяць перад зімовым перыядам.