Матэрыялы выпуску №5 (30644) от 10.01.2026
Матэрыялы выпуску №5 (30644) от 10.01.2026
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Авен. Пачатак тыдня для вас адзначыцца незвычайнай прапановай. Не спяшайцеся адмаўляцца. Не выключана, што яе часткова можна выкарыстаць з разлікам на будучыню. У сярэдзіне тыдня ўзрасце творчы складнік жыцця. Смела бярыцеся за «пробу пяра» ў любым цікавым для вас кірунку. Гэты тыдзень амаль цалкам выключае верагоднасць нечаканасцяў у асабістых справах.
Прэзідэнт ужо на пачатку года расставіў прыярытэты, якія для кожнага павінны стаць кіраўніцтвам да дзеяння
«Нам нельга прыпыняцца ў сваім развіцці...»
Што сёння абмяркоўваюць у маладзёжным асяроддзі
Адной з самых важных падзей мінулага года стала правядзенне Усебеларускага народнага сходу. Краіна прыняла Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў. У падмурак гэтай праграмы былі закладзеныя бяспека, стабільнасць, эканамічны рост і сацыяльныя гарантыі. Асобнае і асаблівае месца было адведзена адукацыі. Пра агульнасць у падыходах УНС, навучання і выхавання моладзі, ініцыятывах галоўнай ВНУ краіны для стратэгіі развіцця Беларусі расказаў дэлегат УНС, рэктар БДУ прафесар Андрэй КАРОЛЬ.
Рэспубліканскія дабрачынныя акцыі «Ад усёй душы» і «Нашы дзеці», якія праходзяць па ініцыятыве і пад патранатам Прэзідэнта, працягваюць радаваць і атуляць цяплом
Традыцыі, якія варта шанаваць
Алімпіяды пад кантролем, новы каледж і новы прадмет на іспытах
Як мы ўжо паведамлялі, Прэзідэнт падпісаў Указ «Аб удасканаленні ўступнай кампаніі». Роўныя магчымасці абітурыентам пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры справядлівым конкурсным адборы — асноўныя мэты прыняцця гэтага дакумента. Кардынальных навацый або змяненняў дакумент не прадугледжвае. Аднак ёсць некалькі момантаў, растлумачыць якія мы папрасілі першага намесніка міністра адукацыі Аляксандра БАХАНОВІЧА.
Як транспартнікі, чыгуначнікі і авіятары працуюць у надзвычайных умовах
Як паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, сёння прымаюцца ўсе меры па забеспячэнні дарожнай бяспекі.
Як супрацоўнікі МНС, міліцыі і «Белэнерга» супрацьстаялі разгулу стыхіі
Моцны снегапад паралізаваў краіну, але аператыўныя дзеянні і комплексная падрыхтоўка ведамстваў дазволілі прадухіліць сур’ёзныя наступствы і гарантаваць бяспеку грамадзян.
На Савеце Палаты прадстаўнікоў падвялі вынікі міжнароднай дзейнасці дэпутатаў летась, вызначылі задачы на 2026 год
Міжнародная дзейнасць Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці са знешнепалітычным курсам краіны, накіраваным на захаванне міру, падтрыманне глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, эканамічнае развіццё і павышэнне якасці жыцця грамадзян.
Аляксандр Ягораў: Укладанне ў золата — доўгатэрміновая стратэгія Нацыянальнага банка
За кошт якіх фактараў у 2025 годзе быў забяспечаны гістарычны максімум золатавалютных рэзерваў і як Нацбанк захавае высокі ўзровень ЗВР у 2026-м, у эфіры «Першага інфармацыйнага» распавёў першы намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ягораў.
Чым маладых спецыялістаў прыцягваюць на Лепельшчыну
Захаванне і развіццё кадравага патэнцыялу, замацаванне маладых спецыялістаў на працоўных месцах — адно з найважнейшых пытанняў. Патрэбна стварыць умовы, каб у маладых людзей з’явілася жаданне застацца на сваім першым працоўным месцы, раскрыць патэнцыял і працаваць на вынік. Пра тое, як гэтага дасягнуць, мы запыталіся ў намесніка старшыні Лепельскага райвыканкама Веранікі ХОМБАК.
Ці можна зрабіць так, каб зімой дзікія жывёлы не выходзілі на дарогу, пры гэтым ніяк ім не нашкодзіўшы
Нядаўна на Магілёўскай кальцавой аўтадарозе ў прыцемках вадзіцелі і пасажыры назіралі, як некалькі ласёў нетаропка перасякалі праезную частку і адначасова лізалі языком соль з паверхні, апрацаванай супрацьгалалёднай сумессю. І такая карціна ў халодную пару года не рэдкасць. Больш за тое, па даступную соль да дарогі выходзяць не толькі ласі. Апроч іх прыходзяць высакародныя алені, казулі, кабаны, зайцы — практычна ўсе расліннаедныя звяры. А ўлічваючы, што дарога ўсё ж такі першапачаткова прызначана для руху транспарту, а не як кармушка для жывёл, узнікае канфлікт, які пры пэўных абставінах прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў.
Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, які прадугледжвае спрашчэнне адміністрацыйных працэдур
Зрабіць узаемадзеянне паміж людзьмі і дзяржорганамі максімальна даступным
Пазнаёміліся з некаторымі лаўрэатамі, якія атрымалі ўзнагароду з рук Прэзідэнта
Працуюць для людзей, захоўваюць памяць, адраджаюць прыгажосць