Матэрыялы выпуску №105 (30744) от 03.06.2026
Матэрыялы выпуску №105 (30744) от 03.06.2026
Як зрабіць свой двор найлепшым?
«Дайце! Зрабіце! Дапамажыце!..» — такія патрабаванні грамадзян дэпутаты розных узроўняў чуюць пастаянна і, зразумела, чым могуць — дапамагаюць. Аднак ім часта даводзіцца сутыкацца і з чыста спажывецкім утрыманствам, калі, напрыклад, здаровыя мужыкі патрабуюць паправіць паваленую агароджу каля свайго дома. А самі не спрабавалі? Зусім іншая справа, калі грамадзяне выступаюць з ініцыятывай добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, абсталяваць спартыўную пляцоўку ці зрабіць яшчэ што-небудзь карыснае для ўсіх, прычым не выключна за кошт бюджэтных сродкаў, а ў складчыну, як кажуць. Тады і справа хутчэй ідзе, і зробленае грамадзяне будуць больш цаніць — свае ж грошы часткова ўклалі.
Чаму школьнікі з-пад Мінска зацікавіліся вырошчваннем рапсу, і чым ім дапамагаюць у гэтым кітайскія партнёры
Удзел у міжнародных канферэнцыях, наведванне профільных і тэматычных выставак — не дзяжурныя мерапрыемствы, а падстава для пашырэння і наладжвання сувязяў. Падчас такіх стасункаў нараджаюцца новыя перспектыўныя праекты. Напрыклад Сеніцкая сярэдняя школа № 2 пры падтрымцы ААТ «Гастэлаўскае» пачала развіваць супрацоўніцтва з установамі адукацыі кітайскіх мегаполісаў у аграрнай сферы. Аднак і ў гэтага праекта ёсць свая прадгісторыя.
Лавандавы рай і майстэрня ласункаў. Пункты росту прыватных рашэнняў у глыбінцы
Парламентарыі прааналізавалі, як у Веткаўскім раёне здолелі закумуліраваць дзяржаўную падтрымку, ініцыятыву прадпрымальнікаў і мясцовыя рэсурсы для развіцця вытворчых, турыстычных сельгаспраектаў.
Дэпутат Алена Хіля — пра асаблівасці работы ў акрузе, заканатворчасць і адносіны да просьбаў грамадзян
Член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Алена Хіля расказала карэспандэнту «МС», чым сёння жыве Мінская сельская выбарчая акруга № 77, у склад якой уваходзяць 5 сельскіх Саветаў: Бараўлянскі, Астрашыцка-Гарадоцкі, Папярнянскі, Беларуцкі і Гайненскі.
Сенатар Сяргей Мялешкін — пра дэмаграфічную бяспеку дзяржавы
Падтрымка сям’і, мацярынства і дзяцінства даўно стала адной з візітных картак Беларусі. Гэтаму пытанню ў нашай краіне надаецца асаблівая ўвага. Яно і не дзіўна, бо ўмацаванне традыцыйных каштоўнасцяў, клопат пра будучыя пакаленні, стварэнне ўмоў для шчаслівай і моцнай сям’і — найважнейшы кірунак дзяржаўнай палітыкі. Чаму тэма дэмаграфіі становіцца пытаннем нацыянальнай бяспекі, як захаваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і якую ролю ў гэтым адыгрываюць бацькі і дзяржава, расказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Мялешкін.
Дзікая жывёла можа справакаваць сур’ёзнае ДТЗ. Як гэтага пазбегнуць?
Вы прасілі разабрацца: ці мэтазгодна знішчаць здаровыя дрэвы?
На адрас рэдакцыі даволі часта прыходзяць лісты чытачоў, якія просяць дапамагчы разабрацца з пэўнай праблемай. Так, наша чытачка Зінаіда Якімава са Стоўбцаў папрасіла навесці парадак каля свайго двара: