Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №125 (30764) от 01.07.2026

Якія новаўвядзенні ў харчаванні чакаюць школьнікаў з 1 верасня

Якія новаўвядзенні ў харчаванні чакаюць школьнікаў з 1 верасня

Аўтар: Аміна Назарава
05.07.2026

Круглы стол па пытаннях пашырэння выкарыстання паўфабрыкатаў для арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі прайшоў у СШ № 2 горада Фаніпаля. У цэнтры абмеркавання — больш адраснае і варыятыўнае меню, аднолькава якасная ежа для ўсіх і павышэнне яе запатрабаванасці ў дзяцей. Таму сярод удзельнікаў дыялогу — найбуйнейшыя вытворцы з рэгіёнаў краіны, якія прадставілі сваю прадукцыю на выстаўцы-дэгустацыі, прадстаўнікі міністэрстваў, устаноў адукацыі і не толькі.

Слава пра «Славянскі базар у Віцебску» бяжыць уперадзе яго

Слава пра «Славянскі базар у Віцебску» бяжыць уперадзе яго

30.06.2026

Усё менш лісткоў застаецца на сімвалічным календары, які вядзе зваротны адлік да пачатку XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». І ўсё менш застаецца ў свеце людзей, якія нічога не чулі пра наш легендарны форум. Можна з упэўненасцю сказаць, што ў Беларусі і Расіі такіх увогуле няма. А ўжо зараз акунуцца ў яго цудоўную атмасферу можна на ВДНГ у Маскве, дзе ў павільёне «Рэспубліка Беларусь» разгарнулася прысвечаная фестывалю выстаўка.

Як людзі і робаты ўдасканальваюць вытворчасць беларускіх акумулятараў

Як людзі і робаты ўдасканальваюць вытворчасць беларускіх акумулятараў

Аўтар: Ларыса Цімошык
30.06.2026

Выдатны прыклад таго, як за кароткі час можна стварыць высокаканкурэнтную вытворчасць сусветнага ўзроўню, дэманструюць у Пінску. На мяжы стагоддзяў тут з’явілася першае айчыннае прадпрыемства па выпуску акумулятарных батарэй, а цяпер яно вырабляе мільёны камплектаў для аўтапрама — як айчыннага, так і краін СНД. Некалькі этапаў яго мадэрнізацыі адбылося ў апошнія гады дзякуючы ўдзелу ў інвестпраграме «Адзін раён — адзін праект», і цяпер гэта магутны тэхналагічны волат, а па-нашаму — «Зубр Энерджы». А ў дапамогу яму і іншым падобным прадпрыемствам у холдынгу 1AK-GROUP вырашылі пабудаваць новы завод, урачыстае адкрыццё якога запланавалі правесці напярэдадні Дня Незалежнасці — і гэта вельмі сімвалічна.

Падводзім вынікі XІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Падводзім вынікі XІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Аўтар: Данііл Хмяльніцкі
30.06.2026

Цэнтральнай тэмай мінулага тыдня стаў XІІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які сёлета прымалі Мінск і Мінская вобласць. Гэта ўнікальная пляцоўка, якая дазваляе максімальна спрасціць рух нашых краін насустрач адна адной. Бонусы тут не толькі ад афіцыйных сустрэч, але і ад кулуарных стасункаў. А кантракты традыцыйна заключаліся адразу на палях форуму. У спецыяльным выпуску «МС» падрабязна расказваем аб працы тэматычных секцый і асноўных выніках, якія прынёс нашым краінам сёлетні форум.

На Бярэзіншчыне пачынаюць жніво

На Бярэзіншчыне пачынаюць жніво

Аўтар: Надзея Зуева
30.06.2026

У ААТ «Пагосцкі» ідзе ўборка сурэпіцы. Пакуль суседзі яшчэ прыкідваюць, калі выязджаць у поле, тут ужо поўным ходам камбайны жнуць гэту алейную культуру.

Беларускія санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі задавальняюць унутраны попыт

Беларускія санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі задавальняюць унутраны попыт

Аўтар: Уладзімір Валчкоў
30.06.2026

Ёсць шмат розных аптычных падманаў. Адны абумоўлены рознымі фізічнымі з’явамі, іншыя нараджаюцца за кошт памылак нашага мозгу пры апрацоўцы візуальнай інфармацыі. У ацэнцы эканамічных працэсаў таксама часам узнікаюць кагнітыўныя ілюзіі. Адчуванні — важны фактар у жыцці чалавека. Але эканоміка — навука дакладная. І многія з’явы ў ёй алічбаваныя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю