Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №142 (30781) от 25.07.2026

Экспанентны рост ваенных бюджэтаў запавольвае сусветную эканоміку ў доўгатэрміновым перыядзе

Экспанентны рост ваенных бюджэтаў запавольвае сусветную эканоміку ў доўгатэрміновым перыядзе

25.07.2026

Сумны факт: сусветная эканоміка пачынае мілітарызавацца. У той час як грамадзянскія сектары адчуваюць усё большыя складанасці, гандаль зброяй расце, павялічваюцца выдаткі на розныя ваенныя пастаўкі: ад ануч да спецыяльнай арматуры для будаўніцтва магутных сховішчаў. І самае трывожнае, што гэты працэс рызыкуе стаць самаўзнаўляльным. З аднаго боку, бяспека сёння стаіць на першым плане ва ўсіх рэгіёнах. Міжнародная напружанасць нарастае, таму ўзмацненне ваеннай кампаненты выглядае цалкам лагічным, калі і не заўсёды апраўданым. З другога боку, эканамічны рост у значнай ступені падаграваецца пашырэннем мілітарызацыі. У наяўнасці так званае ваеннае кейнсіянства, калі ваенныя пастаўкі ствараюць попыт у прамысловасці і іншых сферах. У кароткатэрміновым перыядзе гэта дазваляе загрузіць тыя ці іншыя магутнасці, нават стварыць бачнасць дабрабыту. Але гэта толькі маскіруе сістэмныя і прынцыповыя праблемы і складанасці, якія назапасіліся ў светагаспадарчай сістэме.

Як у Стаўбцоўскім раёне «выхопліваюць» у капрызнага надвор’я багаты ўраджай

Як у Стаўбцоўскім раёне «выхопліваюць» у капрызнага надвор’я багаты ўраджай

24.07.2026

На мехдвары ААТ «Дзераўное» Стаўбцоўскага раёна — апошнія прыгатаванні перад выездам у поле. Камбайны завяршаюць абслугоўванне, механізатары яшчэ раз правяраюць тэхніку, уважліва прыглядаюцца да неба — ці не падвядзе надвор’е. Пашанцавала: дождж так і не сабраўся, нават сярод аблокаў вызірнула сонца. Тут сустракаемся з галоўным аграномам гаспадаркі, маладым і вельмі зацікаўленым сваёй працай Паўлам ТАРАСЮКОМ. Ён абмяркоўвае з механізатарамі апошнія дэталі. Некалькі хвілін — і каманда гучыць: «Выязджаем!»

Даведаліся, як галоўная кузня педагагічных кадраў у Магілёве рыхтуецца да новага навучальнага года
0

Даведаліся, як галоўная кузня педагагічных кадраў у Магілёве рыхтуецца да новага навучальнага года

24.07.2026

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова ідуць апошнія прыгатаванні да сустрэчы са студэнтамі. Абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база, зроблены касметычны рамонт памяшканняў, набываецца неабходнае абсталяванне. Карэспандэнт «Звязды» пацікавілася на месцы, якія перамены адбыліся ў гэтай установе адукацыі.

З дыпломам Гомельскага дзяржаўнага  аўтамеханічнага каледжа ў жыцці не прападзеш — заўсёды знойдзецца добрае рабочае месца

З дыпломам Гомельскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа ў жыцці не прападзеш — заўсёды знойдзецца добрае рабочае месца

24.07.2026

У каледжах цяпер людна — у разгары ўступная кампанія. Учарашнія школьнікі, часцей за ўсё разам з бацькамі, прыносяць дакументы, удакладняюць конкурсную сітуацыю, звяраюцца са спісамі спецыяльнасцяў і робяць адзін з першых адказных выбараў у жыцці. Карэспандэнт «Звязды» пабывала ў адной з вядучых устаноў адукацыі па падрыхтоўцы спецыялістаў машынабудаўнічага профілю.

Курс на Паднябесную ўзяў ужо шосты кантэйнерны цягнік з нашымі таварамі

Курс на Паднябесную ўзяў ужо шосты кантэйнерны цягнік з нашымі таварамі

24.07.2026
Яго маршрут пралягае па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, потым праз пагранічны пераход «Забайкальск» ён трапіць у Кітай. Цягнік вязе 62 кантэйнеры з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў.

Ад праграміста да дызайнера

Ад праграміста да дызайнера

24.07.2026

Нагадваем тэрміны ўступнай кампаніі ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю