Матэрыялы выпуску №195 (30834) от 08.10.2026
Матэрыялы выпуску №195 (30834) от 08.10.2026
Сцэнічнае расследаванне, каб вярнуць людзям сардэчнасць
Доктару Сцяпану Савічу немцы зладзілі пышнае пахаванне, пры гэтым пусціўшы пагалоску, што яго забілі партызаны. Правакацыя акупантаў аказалася паспяховай: на імя ўрача-падпольшчыка паставілі кляймо здрадніка на доўгія гады, сапсаваўшы жыццё і здароўе яго дачцэ... Ціхая, пакорлівая, знясіленая хваробай, яна б сама і не змагалася за тое, каб вярнуць добрае імя бацьку. Але здараюцца сітуацыі, калі людзі праходзяць праверку на сумленнасць і сардэчнасць. Як у рамане Івана Шамякіна, па матывах якога створаны новы спектакль Купалаўскага тэатра «Сэрца на далоні».
Як найноўшыя абаронныя вынаходніцтвы могуць зберагчы мір
У эпоху глабальнай турбулентнасці і радыкальнага перагляду канцэпцый вядзення баявых дзеянняў ключавой умовай выжывання і захавання суверэннай дзяржавы становіцца не проста наяўнасць арміі, а здольнасць навукова-прамысловага комплексу аператыўна адказваць на выклікі часу. Вопыт сучасных узброеных канфліктаў паказвае: класічныя ваенныя дактрыны разбураюцца за лічаныя месяцы, а на знешні край выходзяць тэхналогіі, аб масавым прымяненні якіх яшчэ дзесяцігоддзе таму разважалі толькі ў рамках футуралагічных прагнозаў. У гэтых рэаліях Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць паслядоўную, прагматычную і жорсткую палітыку ў сферы гарантавання нацыянальнай бяспекі, дзе галоўным вектарам выступае апора на ўласныя сілы, айчынную навуку і незалежны абаронна-прамысловы комплекс.
Тэрарызм стаў платнай паслугай
У размове з журналістамі намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь КАЗАКЕВІЧ заўважыў, што тэрарызм стаў інструментам прамой агрэсіі.
Чаму будучыня за дакладным земляробствам і што прапануюць нашы навукоўцы
Рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, інтэнсіўная вытворчасць і сучасны аграменеджмент — галоўныя перавагі, якія адкрывае дакладнае земляробства. Пра гэта расказаў вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі геабатанікі і картаграфіі расліннага свету, кандыдат біялагічных навук Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Андрэй Понтус. Вучоныя распрацавалі інтэграваную лічбавую аграплатформу з выкарыстаннем розначасовых даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і ландшафтна-адаптыўных прынцыпаў вядзення высокаінтэнсіўнай сельгасвытворчасці з улікам кліматычных умоў, якія мяняюцца.
У нацыянальнай галіны станка- і робатабудавання вялізны прастор для развіцця
Канкурэнцыя тэхналогій не навінка для сусветнай эканомікі. Усплёскі барацьбы за перавагу па гэтым крытэрыі ўспыхвалі неаднаразова. Але гісторыя рухаецца не па кругу, а па спіралі. І на новым вітку абазначыліся некаторыя парадаксальныя трэкі. Тэхналогіі сталі занадта дарагімі, каб іх скразную вытворчасць магла забяспечыць адна краіна ў адзіночку. Таму пры ўсім імкненні да лакалізацыі і суверэнізацыі большасці дзяржаў без кааперацыі не абысціся. З другога боку, ключавым фактарам эфектыўнасці машын і механізмаў становяцца сістэма іх кіравання і ўзровень інфраструктуры, у якой яны эксплуатуюцца. А гэта ўжо фактары ў большай ступені нацыянальнага характару, і патрабуюць яны пераважна інтэлектуальных, а не матэрыяльных рэсурсаў. Аб стратэгіі развіцця станкабудавання і робататэхнікі падрабязна гаварылі на канферэнцыі «Адзіны контур: сінергія робататэхнічных комплексаў у прамысловасці ЕАЭС».
Дзе растуць кастрычніцкія падасінавікі?
Другі месяц восені радуе надвор’ем, каларытнымі пейзажамі і ... грыбамі. Але не ўсе знаходзяць іх. Часам справа тут зусім не ў лесе і ў колькасці праведзеных у ім гадзін. Як сцвярджаюць вопытныя грыбнікі: галоўнае — уменне бачыць, адчуваць лясныя скарбы. Мы пагаварылі з грыбніком з вялікім стажам і даведаліся, ці шмат цяпер у лесе грыбоў, а таксама дзе знайсці тыя самыя ўраджайныя месцы.
У парламенце заслухалі вынікі дзейнасці Генеральнай пракуратуры ў 2025-м і мінулым перыядзе бягучага года
У сераду ў Авальнай зале Дома ўрада адбылося сумеснае пасяджэнне абедзвюх палат парламента, падчас якога генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара выступіў са штогадовай інфармацыяй аб дзейнасці органаў пракуратуры ў 2025-м і мінулым перыядзе 2026 года.
Можна гадаць на кафейнай гушчы, а можно дзейнічаць, нават калі ў цябе абмежаваныя магчымасці
Інклюзіўныя кавярні пачалі з’яўляцца ў Беларусі шэсць гадоў таму. Іх сетка налічвае ўжо чатыры пункты — дзве ў Мінску і па адной у Брэсце і Магілёве. Гата дазволіла працаўладкавацца 11 чалавекам з рознымі парушэннямі здрароўя, у тым ліку з сіндромам Даўна і інвалідам-калясачнікам.
ДАІ ўзмацняе кантроль за карыстальнікамі электрасамакатаў і веласіпедаў
З надыходам восені пачасціліся выпадкі ДТЗ са сродкамі персанальнай мабільнасці, у тым ліку з удзелам непаўналетніх і малалетніх грамадзян — як пацярпелых, так і вінаватых. Асноўная прычына — няспешванне пры перасячэнні праезнай часткі.
У Беларусі трэба выхоўваць культуру спажывання якасных і больш дарагіх тавараў
Насуперак распаўсюджанаму меркаванню аб карысці канкурэнцыі, яна не заўсёды пазітыўна ўплывае на рынак. Барацьба за пакупніка зніжае цэны, але адначасова зніжае і якасць прадукцыі. Глабальныя рынкі зрабілі многія тавары больш даступнымі ва ўсім свеце, аднак адначасова ўдарылі па іх надзейнасці, даўгавечнасці і рамонтапрыдатнасці. Ды і ў цэлым па тых крытэрыях, па якіх мы вызначаем якасць. Сусветны спажывецкі рынак моцна ўвяз у каляіне поўнай жорсткай эканоміі. Гэта прывяло да татальнай аднаразовасці многіх тавараў: ад шарыкавай ручкі да пральных машын, электронікі і аўтамабіляў. Не пазбег такога лёсу і харчовы сегмент.
Лукашэнка 8-9 кастрычніка здзейсніць рабочы візіт у Туркменістан
Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася 7 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Андрэй Картун: «Неабходна паглыбляць фінансавую культуру і пашыраць інструментарый зберажэнняў і інвестыцый»
Па сваім ментальным і культурным кодзе беларусы — нацыя вельмі прагматычная, схільная да зберажэнняў. У тым ліку і з гэтай прычыны закрэдытаванасць хатніх гаспадарак у нас традыцыйна не надта высокая. А сама па сабе мадэль спажывання з’яўляецца эканомнай і дастаткова рацыянальнай.