Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №210 (30849) от 29.10.2026

Беларусь цалкам забяспечвае сябе ўласным харчаваннем і добра зарабляе на яго экспарце
0

Беларусь цалкам забяспечвае сябе ўласным харчаваннем і добра зарабляе на яго экспарце

28.10.2026
Наша краіна цалкам закрывае патрэбы насельніцтва ў якасных прадуктах харчавання. Але мы вырабляем столькі, што лішкі прадаём за мяжу. Па выніках 2025 года валютная выручка Беларусі ад экспарту прадуктаў харчавання і сельгассыравіны перавысіла 10 мільярдаў долараў. У планах — выйсці на 12 мільярдаў долараў гадавога даходу. А для гэтага да 2030 года мы плануем павялічыць вытворчасць малака да 10,5 мільёна тон, мяса — больш чым да 2 мільёнаў тон. Аб важнай тэме — харчовай бяспецы — казалі госці эканамічнага ток-шоу на «Першым інфармацыйным».
Удзельнікаў урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 30-годдзю Нацыянальнага сходу, прыняў Гомель

Удзельнікаў урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 30-годдзю Нацыянальнага сходу, прыняў Гомель

28.10.2026

У гістарычным цэнтры горада над Сожам, у Палацы Румянцавых і Паскевічаў сабраліся члены Савета Рэспублікі розных скліканняў, якія пакінулі значны след у развіцці Гомельскай вобласці і краіны ў цэлым і сёння працягваюць традыцыі айчыннага парламентарызму.

У краіне выбралі самы народны каравай

У краіне выбралі самы народны каравай

28.10.2026
Бітва караваяў разгарнулася ў Беларусі пасля бітвы за ўраджай. Тэлеграм-канал «Пул Першага» прапанаваў падпісчыкам разам выбраць найлепшы каравай з тых, што прадстаўлены ў Палацы Незалежнасці, — шэсць ураджайных «візітовак» ад шасці абласцей. Да завочнага спаборніцтва падключылася ўся краіна, а ў сераду, 28 кастрычніка, падвялі вынікі інтэрнэт-галасавання.
Трэба не капіраваць, а вывучаць чужы досвед і рабіць лепш
0

Трэба не капіраваць, а вывучаць чужы досвед і рабіць лепш

28.10.2026

Глабальная эканоміка не проста фрагментуецца. Паміж дзяржавамі ідзе жорсткая барацьба за больш высокі міжнародны статус. І ў немалой ступені яна разгортваецца ў галіне ноу-хау. Тэхналогіі сталі адным з інструментаў канкурэнцыі і нават барацьбы. У зоне рызыкі знаходзяцца дзяржавы, якія ў сваёй мадэлі актыўна выкарыстоўвалі трансфер тэхналогій для індустрыяльнага развіцця. У Беларусі, нягледзячы на сціплыя памеры, склаўся паўнацэнны прамысловы комплекс з адпаведным навуковым суправаджэннем як на ўзроўні фундаментальных, так і прыкладных даследаванняў. І перад навукай і прамысловасцю стаіць сур’ёзны выклік: неабходна, з аднаго боку, забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт па стратэгічных кірунках, з другога — актыўна распрацоўваць і ўкараняць інавацыі будучыні. Як выканаць гэтыя задачы, пагутарылі з першым намеснікам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віталем Залескім.

Браты-блізняты Лісеенкі з Клімавічаў служаць у ахове амаль дваццаць гадоў па запаветах бацькі

Браты-блізняты Лісеенкі з Клімавічаў служаць у ахове амаль дваццаць гадоў па запаветах бацькі

28.10.2026
Знаёмцеся: капітан міліцыі Уладзімір Лісеенка — камандзір узвода роты міліцыі, а яго брат маёр міліцыі Юрый Лісеенка — намеснік начальніка аддзела. Абодва нясуць службу ў Клімавіцкім аддзеле Дэпартамента аховы, які неаднаразова па выніках працы за год займаў прызавыя месцы ў вобласці. Важкі ўклад у агульнае дасягненне калектыву, безумоўна, унеслі і браты-блізняты.
Рабіць дабро так проста і прыемна

Рабіць дабро так проста і прыемна

28.10.2026

У гэтым пераканаліся карэспандэнты «Звязды», якія на свае вочы ўбачылі, як юныя валанцёры з ахвотай дапамагаюць 84-гадовай жыхарцы горада Чэрвеня

Нават ва ўмовах знешніх шокаў і турбулентнасці ёсць гарантаваныя сегменты для росту

Нават ва ўмовах знешніх шокаў і турбулентнасці ёсць гарантаваныя сегменты для росту

28.10.2026
Перманентная нявызначанасць стала амаль абавязковай тэмай любога дыскурсу ў постковідную эпоху. Гэту праблему абмяркоўвалі і на палях ХХХVІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця», арганізаванай Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Міністэрства эканомікі. Падобны дыскурс на гэтай аналітычнай пляцоўцы адбываецца не ўпершыню. Але сёлета змянілася парадыгма. Гаварылі не пра тое, як змагацца з нявызначанасцю, — гэта амаль бескарысна ў існуючай сістэме каардынат. Размова вялася аб якасці і механізмах кіравання эканомікай у існуючай парадыгме.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю