Матэрыялы выпуску №220 (30859) от 12.11.2026
Матэрыялы выпуску №220 (30859) от 12.11.2026
0
Лідары краін АДКБ прынялі падагульняючую Дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі на саміце ў Маскве
12.11.2026
Усяго па выніках пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ падпісана каля двух дзясяткаў дакументаў
0
Ключавыя пасылы выступлення Прэзідэнта Беларусі на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ
11.11.2026
«Час настойліва патрабуе ад нас умацавання супрацоўніцтва ў рамках арганізацыі»
0
30 гадоў двухпалатнаму парламенту
11.11.2026
Двухпалатны парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь — быў утвораны па выніках рэспубліканскага рэферэндуму, які адбыўся 24 лістапада 1996 года. Менавіта па ініцыятыве Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі быў праведзены гэты рэферэндум, на якім народ падтрымаў новую рэдакцыю Канстытуцыі. Гэта рашэнне стала адным з ключавых у станаўленні сучаснай палітычнай сістэмы краіны — дзякуючы правільнай палітыцы кіраўніка дзяржавы была створана двухпалатная сістэма, якая забяспечвае якаснае заканадаўства і надзейную абарону інтарэсаў грамадзян.
0
Значная частка злачынстваў перамясцілася ў лічбавае асяроддзе, аднак пакаранне за іх — рэальнае, а не віртуальнае
11.11.2026
Вярбоўшчыкі і ашуканцы ўсё больш актыўна выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі і месенджары для пошуку патэнцыйных ахвяр. Прычым сёння зламыснікі робяць асноўную стаўку не толькі на даверлівых пажылых людзей, большая частка жыцця якіх прыйшлася на «лямпавую эпоху», але і на юных прадстаўнікоў «лічбавай эры». Непаўналетнім прапануюць лёгкі заробак, абяцаюць ананімнасць, маніпулююць пачуццём несправядлівасці або імкненнем стаць часткай пэўнай групы. Як распазнаць такія пагрозы і не дапусціць небяспечных наступстваў, расказалі прадстаўнікі праваахоўных органаў.
0
Як творчыя конкурсы даюць прафесійную загартоўку
11.11.2026
Ужо зусім хутка з 13 па 14 лістапада ў Наваполацку пройдзе Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало». Творчае спаборніцтва, дзе могуць заявіць пра сябе юныя таленты з розных краін, існуе ўжо больш за дваццаць гадоў. Сёлета на адной сцэне сустрэнуцца канкурсанты з Беларусі, Расіі, Грузіі, Арменіі і Казахстана. Пра тое, як мяняўся конкурс за час свайго існавання, чым ён будзе адметны на гэты раз і як варта рыхтавацца да выступлення на ім, — распавялі арганізатары і прадстаўнікі журы.
0
Пазнаёміліся са спецыялістам, ад якога залежыць здароўе жывёл і якасць малака
11.11.2026
Якасць кармоў для жывёлагадоўлі — тэма, якую Прэзідэнт трымае на асабістым кантролі. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова падкрэсліваў: ад тэхналогіі нарыхтоўкі і захоўвання кармоў напрамую залежыць вынік работы ўсяго аграрнага комплексу.Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу хочацца ўспомніць працу тых прафесіяналаў, без якіх не трымаецца ні адзін жывёлагадоўчы комплекс. Адна з такіх прафесій — фуражыр. Менавіта ад гэтага чалавека ў гаспадарцы залежыць, ці будзе ў кармушках якасны корм, жывёла — здаровай, а малако — добрага гатунку.
0
З кастрычніка ў Бараўлянскім сельсавеце Мінскага раёна працуе незвычайны сацыяльна-адукацыйны праект для пажылых людзей — Універсітэт трэцяга ўзросту
11.11.2026
Пляцоўку для творчасці і жывога дыялогу арганізавалі на базе Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна. Як у ім праходзяць заняткі для студэнтаў ад 60 гадоў, паглядзелі нашы карэспандэнты.