2488
01.10.2025 | 17:30
У мінскім заапарку і прылеглым да яго парку дыназаўраў 1 кастрычніка бясплатна прапускалі ўсіх наведвальнікаў, якія прад’явілі на ўваходзе пенсіённыя пасведчанні. Для людзей «сярэбранага» ўзросту тут арганізавалі бясплатныя экскурсіі па ўсіх лакацыях парку, заняткі па аздараўленчай гінастыцы, музычную праграму з песнямі і танцамі і шмат іншых інтэрактыўных забаў.
Таксама для пажылых людзей сталічныя ўлады арганізавалі бясплатныя вечарыны на танцавальных пляцоўках і канцэрты ў гарадскім і раённых дамах культуры. Наш фотарэпартаж зроблены ў заапарку і паказвае моманты сённяшняга свята.
Віктар ДРАЧОЎ