127
01.09.2026 | 16:01
У Дзень ведаў свае дзверы для студэнтаў адчыніў абноўлены 15-ы навучальны корпус БНТУ, які ў народзе называюць «карабель». Маштабная рэканструкцыя закранула ўсю ўнутраную прастору — пры гэтым будынак захаваў сваё легендарнае аблічча. Новае абсталяванне і сучасны дызайн зараз чакаюць студэнтаў архітэктурнага, будаўнічага, транспартнага факультэтаў і факультэта энергетычнага будаўніцтва. Дарэчы, гэты корпус самы вялікі ў БНТУ. Яго агульная плошча складае 33 тыс. кв. м.
Як прайшоў першы дзень у абноўленых сценах — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара