Забег уключаў пераадоленне двухкіламетровай дыстанцыі з 15 перашкодамі.Сярод самых складаных з іх на дыстанцыі былі скачкі праз шыны,пантонная пераправа,стромыя сцены,павуцінне,перанос аўтамабільных пакрышак,прапаўзанне пад БТР і іншыя. Сёлета забег сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў — больш за 1200 чалавек розных узроставых катэгорый. Пераможцы ў кожнай з іх атрымалі прызы і кожны ўдзельнік памятныя медалі. У рамках сямейнага забегу на старт выйшлі бацькі разам з дзецьмі.
На цырымоніі адкрыцця ўсіх павітаў першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Дараховіч. Ён адзначыў, што спаборніцтвы праводзяцца ў дзявяты раз і сабралі самых стойкіх аматараў прыгодніцкіх стартаў, якія не спалохаліся халоднага надвор’я надвор’я.
Віктар Драчоў
фота аўтара