Top.Mail.Ru

А лёд ужо каварны...

145
11.03.2026 | 17:23

МНС Беларусі ў рассылцы спецыяльных паведамленняў папярэдзіла грамадзян аб тым, што выхад на вясновы лёд катэгарычна забаронены і небяспечны для жыцця з-за раставання, прамоін і далікатнасці структуры. Рызыка праваліцца крытычна высокая, выратаванне ўскладнена. Рыбакам настойліва рэкамендуецца адмовіцца ад рыбалкі, выкарыстоўваць выратавальныя камізэлькі і мець зачэпы, пазбягаць вялікіх груп, не выходзіць на лёд у стане ап’янення. На сёння рака Прыпяць і яе прыток Скрыпіца актыўна вызваляюцца ад лёду з-за дзённых тэмператур +16—18 градусаў цяпла. Аднак старыя рэчышчы, якія не маюць плыні, яшчэ знаходзяцца ва ўладзе рыхлага лёду, актыўна адтаюць ля берагоў. Гэта ўскладняе вяртанне на бераг падчас рэзкага дзённага пацяплення.

Гэтыя здымкі зробленыя сёння на старых рэчышчах ракі Скрыпіца недалёка ад аграгарадка Кольна і Прыпяці каля вёскі Чэрнічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Віктар Драчоў

фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю