Top.Mail.Ru

Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны» зладзілі ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы

584
23.03.2025 | 09:31

«Гуканне вясны» — старажытнае свята, звязанае з абуджэннем прыроды і закліканнем вясны. Ад гучных песнянак-заклінанак: «Блаславі, маці, вясну-у-у-у!» — па павер’ях, правераных стагоддзямі, залежаў дабрабыт селяніна, таму адзначалася свята весела і шумна.

Шматлікія наведвальнікі музея-скансэна не сталі выключэннем абрадавых традыцый. Многія, асабліва мамы з дзецьмі, рыхтавалі сабе на майстар-класах па выцінанцы і звычайнаму выразанні з паперы прыгожых птушак — сімвала прыходу вясны. Традыцыйныя песні ад крэатыўнага фальклорнага калектыву «Тоя», карагоды, танцы, урачыстае спаленне кола на плыце, пушчанае па рацэ Пціч, азнаменаваў прыход не толькі каляндарнай, але і фактычнай вясны. Ура — дарогу новым здзяйсненням!

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю