Top.Mail.Ru

Адбыўся фінал ІІІ рэспубліканскага фестывалю «Перамога»

501
30.05.2025 | 12:04

Трэці рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» завяршыўся ў Мінску.

Паводле слоў міністра культуры Руслана Чарнецкага, гэта было цудоўнае мерапрыемства, якое прысвячалася подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайне.

— Мусіць, адно з найважных мерапрыемстваў тэатральнай вобласці, бо яно дае магчымасць казаць аб гэтым подзвігу на ўвесь мір. Фестываль ужо з гэтага сезона выходзіць за рамкі рэспубліканскага і становіцца міжнародным, — адзначыў ён.

Паводле слоў Руслана Чарнецкага, дзякуючы ўдзелу Расіі і Кітая «Перамога» набірае абароты і становіцца ўжо не рэспубліканскім, а міжнародным:

— Вялікі дзякуй, што нашы блізкія сябры і браты прыехалі нас падтрымаць у гэтым фестывалі, таму што гэта ўсё ж такі наша агульная перамога, — сказаў ён.

Намінацый і прызоў было шмат. Сярод іх па выніках у конкурснай праграме «Спектакль тэатра драмы» «Лепшым спектаклем» стаў «Трыбунал» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. «Лепшая рэжысура» дасталася народнаму артысту Беларусі Аляксандру Яфрэмаву за пастаноўку гістарычнай драмы «Радавыя» на сцэне Тэатра-студыі кінаакцёра. 

Перамогу за «Лепшую сцэнаграфію» атрымаў мастак Аляксандр Камянец Купалаўскага тэатра за стварэнне сцэнаграфіі ў спектаклі «А зоры тут ціхія». «Лепшую мужчынскую ролю» атрымаў Дзяніс Фешчанка за ролю Гіршы ў пастаноўцы «Сем трафеяў радавога Шапкіна» Мінскага абласнога драматычнага тэатра. А «Лепшую жаночую ролю» — Вераніка Буслаевай за ролю Стэфы ў спектаклі «Хатыня» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Да таго ж прыемным падарункам для гасцей фінальнага фестывальнага дня стала прэм’ера «Брамы неўміручасці» ад Купалаўскага тэатра ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вольгі Няфёдавай і рэжысёра Аляксея Дзямідчыка.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю