148
20.11.2026 | 15:50
З 20 па 22 лістапада ў Мінску праходзіць адкрыты чэмпіянат Беларусі па дзюдо. Барацьбу за ўзнагароды на татамі вядуць больш за 230 атлетаў, якія прадстаўляюць пяць дзяржаў. У асабістым першынстве спартсмены вызначаць мацнейшых у 14 вагавых катэгорыях — па сем сярод мужчын і жанчын. Праграму спаборніцтваў у фінальны дзень закрыюць спаборніцтвы змешаных зборных (мікс-цім), дзе вызначыцца найлепшая каманда 2026 года.
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара