Top.Mail.Ru

Акцыя «Дзень без аўтамабіля» праходзіць у Мінску

993
22.09.2025 | 19:14

22 верасня ў сталіцы праходзіць акцыя «Дзень без аўтамабіля».

На пляцоўцы каля Палаца спорту арганізаваны выступленні артыстаў, разгорнутыя тэматычныя выставы, інтэрактывы, арганізаваны спаборніцтвы і многае іншае.

Жыхары Мінска могуць бясплатна праехаць на грамадскім транспарце, прадставіўшы сваё пасведчанне кіроўцы і дакументы на аўтамабіль.

Акцыя «Дзень без аўтамабіля» завяршае міжнародную кампанію «Тыдзень мабільнасці», якая стартавала ў нашай краіне 16 верасня. Яе місія — стымуляваць выкарыстанне альтэрнатыўных відаў транспарту, такіх як грамадскі транспарт, самакаты, ровары, пешыя прагулкі, знізіць залежнасць ад аўтамабіляў.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю