Top.Mail.Ru

Акцыя «Партфель першакласніка» праходзіць у сталіцы

506
27.08.2025 | 18:04

27 жніўня ў сталічным кінатэатры «Беларусь» адбылося святочнае мерапрыемства «Дзень першакласніка», на якім ста будучым вучням, у рамках акцыі «Партфель першакласніка», уручылі ўсё неабходнае для вучобы, цацкі і прысмакі.

Мэта акцыі — аказаць матэрыяльную падтрымку і садзейнічанне сацыяльна неабароненым катэгорыям сем’яў (сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, сем’ям, у якіх адзін ці абое з бацькоў з’яўляюцца інвалідамі, шматдзетным і малазабяспечаным) у падрыхтоўцы дзяцей-першакласнікаў да 2025/2026 навучальнага года.

Арганізатары акцыі — Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама сумесна з адміністрацыямі раёнаў г. Мінск, мінскія гарадскія арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў», ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю