З 8 па 11 красавіка, на базе Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, праходзіць міжнародная алімпіяда па фізіцы сярод выхаванцаў давузаўскіх адукацыйных устаноў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Выхаванцы давузаўскіх адукацыйных устаноў ад Беларусі, Расіі, Кыргызстана і Узбекістана памераюцца сваімі ведамі па фізіцы.
8 красавіка 2025 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства, у якім прыняў удзел начальнік упраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Андрэй Клішэвіч.
У рамках спаборніцтва хлопчыкаў і дзяўчынак чакае і вялікая культурная праграма.
У складзе беларускай каманды будуць змагацца за перамогу Дзмітрый Балухцін, Яраслаў Мацавіла, Міхаіл Русанаў, Ілля Хехнёў.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў