1518
19.06.2026 | 16:10
У пятніцу ў Вілейцы прайшоў абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». Яго галоўная мэта — паказаць, што сучасная беларуская вёска — месца сілы і цяпла. У розных куточках нашай краіны жывуць працавітыя, таленавітыя людзі, якія сапраўды любяць сваю зямлю.
На конкурсе пануе святочная атмасфера. Удзельнікі не проста спаборнічаюць, а абменьваюцца вопытам, падтрымліваюць адзін аднаго і паказваюць, што сельскае жыццё сёння — гэта пра развіццё, ініцыятыву і сапраўдную сямейную каманду.
Фінальныя вынікі будуць падведзены на цырымоніі ўзнагароджання, дзе стане вядома, якая сям’я прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе. Жадаем поспехаў!
Яна ВАЛАСАЧ
Фота Лізаветы ГОЛАД