Top.Mail.Ru

Балельшчыкі маглі сфатаграфавацца з галоўным трафеем КХЛ

821
12.06.2025 | 19:31

Трэнер-аналітык яраслаўскага «Лакаматыва», які стаў пераможцам Кубка Гагарына ў сезоне 2024-2025, Вячаслаў Гусаў прывёз галоўны трафей КХЛ у Мінск. Нагадаем што хакеісты мінскага «Дынама» таксама паспяхова выступілі на цяперашняй фінальнай частцы

Гэтага турніру, ва ўпартай барацьбе саступіўшы фіналісту кубка камандзе «Трактар» з Чэлябінска.

Сёння на некалькі гадзін Кубак Гагарына быў выстаўлены на «Алімпік арэне». За гэты час балельшчыкі маглі пагутарыць з чэмпіёнам, атрымаць аўтограф трэнера «Лакаматыва» і, вядома ж, сфатаграфавацца з Кубкам Гагарына.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю