Top.Mail.Ru

Беларусь і Палесціна — рука салідарнасці

841
28.11.2025 | 15:26

У гэты дзень залу мінскага Дома дружбы ўпрыгожылі дзяржаўныя сцягі Беларусі і Палесціны, сцяг Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Тут сабраліся члены таварыства «Беларусь—Палесціна», прадстаўнікі пасольства Палесціны ў Беларусі і дыпламатычнага корпуса, актывісты Беларускага таварыства дружбы, выкладчыкі і студэнты мінскіх навучальных устаноў. Усе яны — удзельнікі ўрачыстага вечара, прысвечанага Міжнароднаму дню салідарнасці з палесцінскім народам.

Часовы павераны ў справах Дзяржавы Палесціны ў Рэспубліцы Беларусь доктар Набіль Буршалі выступіў з падзякай за павагу, з якой у Беларусі ставяцца да палесцінскага народа, і назваў прыклады сувязяў, якія ўмацоўваюць супрацоўніцтва. Сустрэча стала цікавым спалучэннем выступленняў дыпламатаў, грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў розных відаў мастацтва. Прысутныя пачулі, як гучаць на арабскай мове вершы вядомага паэта Махмута Дарвіша і як такія радкі перакладаў на беларускую мову вядомы беларускі паэт Мікола Мятліцкі. Творчымі здабыткамі літаратараў падзяліўся старшыня секцыі перакладаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Малахоўскі. Выкладчык дзіцячай школы мастацтва Аляксандр Баравік дапоўніў паказ відэаматэрыялаў майстэрскім выкананнем музычных твораў. Школа ўсходняга танца «Тамазур» пазнаёміла гледачоў з узорам народнага харэаграфічнага мастацтва, пра цудоўныя краявіды Палесціны і яе архітэктурныя помнікі расказала фотавыстаўка.

Урачыстае мерапрыемства ў Доме дружбы пацвердзіла імкненне Беларусі і Палесціны да супрацоўніцтва ў розных кірунках і ўзаемнай падтрымкі ў рамках міжнародных арганізацый.

Яўген Пясецкі
Фота аўтара



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю