108
29.06.2026 | 15:01
У сталіцы, напрыклад, слупкі тэрмометраў наблізіліся да адзнакі +34°C, і горад умомант змяніў звыклы рытм. Пакуль адны хаваюцца ў цені і ратуюцца халоднай вадой, рабочыя на будоўлях, аўтадарожнікі і іншыя «вулічныя» працаўнікі з цяжкасцю спраўляюцца са сваімі абавязкамі.
Людзі, у якіх сёння выхадны або адпачынак, - шчасліўчыкі.
Мінск аказаўся ва ўладзе анамальнай спякоты: слупкі тэрмометраў у сталіцы дасягаюць адзнак +33...+35°C, а ў некаторых рэгіёнах Беларусі — да +39°C, з-за чаго аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі. Гарадскі рытм кардынальна змяніўся і жыццё, натуральна, перамясцілася бліжэй да вадаёмаў. Асабліва цяжка сёння пажылым людзям.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара