Тыдзень бацькоўскай любві працягвае цешыць прыемнымі і цёплымі сустрэчамі. 16 кастрычніка ў Белай зале Храма-помніка прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якім ушаноўвалі мінчанак з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і цікавым лёсам.
— Мы сабраліся ў гэтым выдатным намоленым месцы, каб сказаць словы падзякі нашым жанчынам, якія ў першую чаргу займаюцца пытаннямі захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, — падзялілася старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ, начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына. — Усяго мы будзем ушаноўваць больш за 50 жанчын з самых розных сфер — усе яны з’яўляюцца членамі БСЖ. Кожная з іх унесла адчувальны ўклад у грамадскае жыццё. У тым ліку гэта і дабрачынныя праекты, накіраваныя на аказанне дапамогі шматдзетным сем’ям і дзетка-інвалідам.
Таксама Кацярына Лучына дадала, што асабліва знакава тое, што сярод узнагароджаных ёсць у тым ліку і шматдзетныя маці, якія сваім прыкладам паказваюць моладзі, як можна сумяшчаць сям’ю і кар’еру.
Варта адзначыць, што ўшаноўванне ў храме-помніку — гэта толькі частка вялікай праграмы БСЖ у рамках Тыдня бацькоўскай любві. Тэматычныя мерапрыемствы зараз праходзяць абсалютна ў кожным раёне Мінска. Праграма ўключае творчыя конкурсы, душэўныя акцыі па віншаванні маці і, вядома, асаблівы клопат аб дзецях, якія засталіся без апекі бацькоў.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара