Top.Mail.Ru

У Брэсцкай вобласці ідзе нарыхтоўка бярозавага соку

87
17.03.2026 | 13:00

Ужо другі дзень спецыялісты Лунінецкага лясгаса збіраюць бярозавы сок. Гэтыя фатаграфіі зроблены ў лесе недалёка ад вёскі Сітніцкі Двор Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Брыгада рабочых лясніцтва, якую ўзначальвае дасведчаны майстар лесу Мікалай Філюк, за адзін дзень сабрала больш за пяць тон бярозавага соку. І мясцовыя жыхары нарыхтоўваюць жыватворны напой з бяроз, якія знаходзяцца на асабістых падворках і сельскіх вуліцах. 

Віктар Драчоў

фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю