Top.Mail.Ru

Чарговы этап дзіцяча-юнацкіх спаборніцтваў па веласіпедным спорце «Першы ровар» прайшоў у парку імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка ў Мінску

1806
18.05.2025 | 15:23

Першы сезон адбыўся ў 2022 годзе і стаў адным з самых наведвальных і любімых святаў як у юных жыхароў і гасцей сталіцы, так і ў дарослых. Усім удзельнікам і заўзятарам вельмі спадабаўся фармат веласвята: вясёлыя дынамічныя старты з насычанай спартыўнай і забаўляльнай праграмай.

«Першы Ровар» накіраваны на папулярызацыю і развіццё дзіцяча-юнацкага веласпорту, прасоўванне здаровага ладу жыцця, арганізацыю дзіцячага вольнага часу, а таксама ўмацаванне унутрысямейных сувязяў. 

У цяперашнім турніры юныя ўдзельнікі спаборнічалі ў катэгорыях «Масавыя заезды», «Маунтынбайк», «Фігурнае ваджэнне ровара». Таксама прайшлі заезды для самых маленькіх веласіпедыстаў ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў у катэгорыях «дзіцячыя старты», «сямейная эстафета», «заезды на бегавелах». Пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі, а ўсе юныя веласіпедысты — памятныя сувеніры. А ў канцы турніру вопытныя спартсмены паказалі яркае «Трыял шоу».

Віктар ДРАЧОЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю