Top.Mail.Ru

«Час утульных традыцый»

78
27.11.2026 | 09:27

26 лістапада ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 47) адкрылася выстава «Час утульных традыцый» з прыватнай калекцыі мінчанкі Алесі Кічко.

— На выставе прадстаўлена больш за шэсцьдзесят экспанатаў: ёлачныя цацкі, гірлянды, карнавальныя маскі і касцюмы, паштоўкі, вячэрнія сукенкі і іншыя навагоднія сімвалы 50–90-х гадоў мінулага стагоддзя, — распавяла Алеся Кічко. — Праект «Час утульных традыцый» — гэта гісторыя мільёнаў сем’яў, дарослых і дзяцей, спроба беражліва абудзіць успаміны і расказаць, як сустракалі Новы год у мінулым. Гісторыі, якія ажывуць у памяці, падораць адчуванне свята і цудаў, а таксама жаданне сваімі рукамі стварыць атмасферу ўтульнасці і чараўніцтва.

Выстава будзе працаваць да 27 снежня.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю