Top.Mail.Ru

Часовая экспазіцыя «Рарытэты музея» запрашае наведвальнікаў

922
29.08.2025 | 08:44

28 жніўня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая экспазіцыя «Рарытэты музея», прысвечаная 80-й гадавіне Вялікай Перамогі.

Сённяшні рарытэт-пісталет сістэмы Ваяводзіна.

У 1938 г. быў аб’яўлены конкурс на праектаванне самазараджальнага пісталета, з якога можна весці агонь праз лючкі танка па варожай пяхоце. Падчас выпрабаванняў у красавіку 1939 г. пісталет Ваяводзіна быў прызнаны адным з лепшых, але пачатак вайны перашкодзіў дапрацаваць яго канструкцыю. Пісталет № 524 быў падораны начальніку Цэнтральнага штаба партызанскага руху Панцеляймону Кандратавічу Панамарэнку ў 1943 г. 

У 1948 г. Панамарэнка П. К. перадаў на захоўванне гэты рэдкі асобнік зброі ў музей.

Раней былі прадстаўлены: самаробны партызанскі пісталет-кулямёт «ТМ-44», рукапісны партызанскі часопіс брыгады «Полымя» Мінскай вобласці, абразок «Прападобная Еўфрасіння Полацкая», медаль «Залатая Зорка», пасведчанне да медаля «За перамогу над Германіяй», ордэн Чырвонага Сцяга, фотапартрэт В. А. Дзіброва.

Віктар Іванчыкаў 
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю